«Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць»

26 лістапада прайшоў Адзіны дзень інфармавання «ШАГ» па тэме «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць» — так сёння гучала тэма адзінай інфармацыйнай гадзіны, праведзенай у рамках Школы актыўнага грамадзяніна. Для сучасных падлеткаў гэтая тэма з’яўляецца вельмі актуальнай, бо кожны з іх ужо не ўяўляе свайго жыцця без глабальнай сусветнай сеткі Інтэрнэт. Інтэрнэт сёння можа быць выдатным і карысным сродкам для навучання, адпачынку і зносін з сябрамі. Але, як і сучаснае жыццё, сетка можа быць небяспечнай. Ёсць выдатныя прыказкі: «Папярэджаны — значыць узброены», «Ворага трэба ведаць у твар». Менавіта таму на сённяшнім мерапрыемстве навучэнцы разбіраліся з усімі небяспекамі, якія могуць падпільноўваць іх у сетцы Інтэрнэт, з правіламі паводзінаў і зносін у інтэрнэце, з карыснымі парадамі, як не стаць ахвярамі кіберзлачынстваў.

У першым блоку «Мы ў сучасным свеце інфармацыі» вучні пазнаёміліся з паняццем «Медыякультура», а таксама з прававым забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь. Другі блок «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты» быў прысвечаны пытанням інфармацыйнай бяспекі дзяцей і іх абароне ад інтэрнэт-пагроз. Грумінг, кібербулінг і буліцыд, кіберзлчынства, небяспечны кантэнт — гэта толькі некаторыя  небяспекі, якія могуць падпільноўваць ў інтэрнэце. Госцем мерапрыемства стала дырэктар ДУК «Цэнтр культуры і адпачынку аг. Кальчуны » Кагадоўская Сняжана Іосіфаўна.

Ответить

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *