У школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 15 па 20 лютага ў Кальчунскай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах удзельнічалі вучні з 1 па 11 клас. І вучні, і настаўнікі наведвалі выставу ў школьнай бібліятэцы “Пісьменнікі-юбіляры”, прысвечаную жыццю і творчасці Івана Мележа, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы.

Актыўны ўдзел вучні школы прынялі ў акцыі “Гавары па-беларуску”. З 5 па 11 класы прайшоў конкурс малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Вучні 4 класа даведаліся шмат новага з гульні “Беларуская скарбонка”. 9 клас паказаў свае веды ў інтэрактаўнай гульні “Знаўцы роднай мовы”.

Асабліва душэўным атрымаўся конкурс  чытальнікаў вершаў “Трапяткое беларускае слова”, у якім прынялі ўдзел вучні з 5 па 11 класы.

Тэматычная інфармацыйная гадзіна да міжнароднага дня роднай мовы “Жывая спадчына” папоўніла веды вучняў да цікавай інфармацыі пра родную мову, пазнаёміла з сучаснымі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі.

Пяцікласнікі вельмі адказна аднесліся да віктарыны “На матчынай мове”.

Вучні школы прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе “Буслік-2021”.

 

Ответить

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *